Выставачны цэнтр у Мадрыдзе, ператвораны ў палявы шпіталь. Фота «Эль Паіс»

Выставачны цэнтр у Мадрыдзе, ператвораны ў палявы шпіталь. Фота «Эль Паіс»

Няма добрых навін з Іспаніі: 832 чалавекі памерлі за апошнія 24 гадзіны. Учора ахвяр было 763.

Колькасць шпіталізаваных у краіне вырасла да 40 тысяч, шпіталі ў рэгіёнах, асабліва ўражаных пандэміяй, перапоўненыя. 

Найгоршая сітуацыя складваецца ў Мадрыдзе, на які прыпадае больш за палову ад 5 690 смерцяў у краіне. Пераважна гэта людзі старэйшых гадоў. Кепская дынаміка таксама і ў Каталоніі. 

З улікам таго, што насельніцтва Іспаніі амаль на траціну меншае, чым у Італіі, сітуацыя на Пірэнейскім паўвостраве дасягнула больш вострага стану, чым на Апенінскім. Іспанія запазнілася з увядзеннем каранцінных захадаў, у выніку зараза паспела распаўсюдзіцца шырока.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?