Фота: Heikki Saukkomaa / Lehtikuva

Фота: Heikki Saukkomaa / Lehtikuva

Паліцыя і вайскоўцы выставілі блок-пасты на ўсіх трох дзясятках уездаў і выездаў з раёна Хельсінкі.

Улады Фінляндыі прынялі такія меры, каб стрымаць распаўсюд каранавіруса па краіне. Дагэтуль большасць са 1163 выяўленых выпадкаў адносілася да сталіцы. 

Поўная ізаляцыя сталіцы распачалася ўначы з пятніцы на суботу. У апошні вечар свабоднага ўезду і выезду на дарогах утварыліся заторы: усе, хто хацеў пакінуць сталіцу ці вярнуцца ў яе, спяшаліся паспець, паведамляе yle.fi

Ізаляцыя сталіцы мае доўжыцца тры тыдні. Рашэнне ўрада аднагалосна зацвердзіў парламент краіны. Урадавая кааліцыя і апазіцыя для гэтага аб'ядналіся.

Надалей у раён Хельсінкі зможа заязджаць толькі грузавы транспарт, а таксама людзі па працоўнай неабходнасці.

Акрамя таго, яшчэ тыдзень таму Фінляндыя абмежавала памежны рух, закрыла школы для большасці вучняў і заклікала людзей мінімізаваць перасоўванні. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?