У 48 гадоў памёр сын вядомага кампазітара і мастацкага кіраўніка «Верасоў» Васіля Раінчыка — Сяргей. Пра гэта піша «Камсамольская праўда».

Сяргей Раінчык стаў музыкам, як і бацька.

Шырокай публіцы ён стаў вядомы як адзін з удзельнікаў ансамбля «Верасы» (граў на клавішных). Пазней доўгі час працаваў гукарэжысёрам пры Моладзевым тэатры эстрады, а таксама музычным кіраўніком адроджанага праекта «Верасы» разам са сваёй мамай Ірынай Цвятковай.

У розны час ён пісаў музыку і аранжыроўкі для песень, якія выконвалі Ірына Дарафеева, Анжаліка Агурбаш і многія іншыя.

«Запавет», музыка Сяргея Раінчыка:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна