Працаўнік банка ў Пінску пры пераліку касы звярнуў увагу на $100 з прыкметамі падробкі, піша газета «Заря».
Паводле высноваў экспертаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, банкнота фальшывая, але надзвычай якасная. Грошы маюць той жа спосаб друку і тыя ж элементы абароны, што і сапраўдныя даляры.
Следчы камітэт завёў крымінальную справу.