Малайзійская кампаніія Karex Bhd вырабляе кожны пяты кандом у свеце. За апошні тыдзень яна не вырабіла ніводнага, бо ўрад гэтай паўднёваазіяцкай краіны ўвёў строгі каранцін, каб спыніць распаўсюд каранавіруса. У тым ліку былі закрытыя ўсе прадпрыемствы, не звязаныя з фармацэўтычным і харчовым ланцужкамі.

Гэта імгненна прывяло да дэфіцыту на сусветным рынку 100 мільёнаў прэзерватываў — менавіта столькі Karex Bhd вырабляў за тыдзень.

Так што, магчыма, тыя людзі, якія ва ўсім свеце ажыятажна расхоплівалі туалетную паперу, памыляліся з выбарам тавару.

Сярод брэндаў, якія выкарыстоўвалі малайзійскія прэзерватывы, быў, напрыклад, прысутны на ўсходнееўрапейскім рынку Durex.

Улады Малайзіі далі Karex Bhd адмысловы дазвол аднавіць дзейнасць з пятніцы, але толькі з 50-працэнтавай загрузкай. Дзеля гэтага кампаніі надалі статус «крытычна важнай вытворчасці», паведамляе агенцтва Ройтэрз. 50-працэнтавае абмежаванне мае на мэце забяспечыць захаванне бяспечнай дыстанцыі між работнікамі на вытворчасцях.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?