ЗША выдзяляюць $274 мільёны розным краінам свету на барацьбу з каранавірусам.

$1,3 мільёна з іх дастанецца Беларусі. Грошы дапамогуць падрыхтаваць лабараторныя сістэмы, актывізаваць назіранне за выпадкамі захворвання, адзначаецца ў паведамленні.

Гэта сума найбольшая сярод усіх краін у рэгіёне. Напрыклад, Украіна і Малдова атрымаюць па $1,2 мільёна.

ЗША адзначаюць, што за апошнія 20 гадоў дапамаглі Беларусі на суму, большую за $301 мільён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?