З 23 сакавіка працэнтная стаўка на будаўніцтва і набыццё жылля на агульных умовах у абодвух банках устаноўлена на ўзроўні 14,19%. Раней стаўка па крэдытах на нерухомасць складала 12,32% у абодвух банках, піша Interfax.by.

Як паведамлялася, у канцы мінулага тыдня Нацбанк адмяніў да канца года дзеянне нарматыву разліковай велічыні стандартнай рызыкі (РВСР), які задаваў гранічна дапушчальны ўзровень ставак па дэпазітах і крэдытах у банкаўскай сістэме.

Нацбанк прыняў гэтае рашэнне ў сувязі з паслабленнем беларускага рубля з пачатку года больш чым на 25% і ростам попыту на валюту на ўнутраным рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0