Матчы іспанскіх футбольных ліг перанесены на нявызначаны тэрмін у сувязі з пандэміяй каранавіруса. Пра гэта ў панядзелак паведамляе прэс-служба Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі.

Спаборніцтвы не будуць праводзіцца на тэрыторыі краіны да далейшага паведамлення ўладаў па паляпшэнні сітуацыі з каранавірусам у Іспаніі.

Чэмпіянат быў прыпынены 12 сакавіка на два туры, матчы павінны былі аднавіцца 5 красавіка.

Днямі паведамлялася, што чэмпіянат Францыі можа аднавіцца ў сярэдзіне чэрвеня, а англійская прэм'ер-ліга — 1 чэрвеня. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0