Жыхар французскага горада Бальма прабег марафон на сяміметровым балконе свайго дома. Пра гэта паведамляе выданне Daily Mail.

32-гадовы Эліша Начамовіц прабег 42,2 кіламетра на балконе сваёй кватэры. Ён бег шэсць гадзін 48 хвілін і зрабіў каля шасці тысяч колаў па балконе. Такім чынам ён захацеў паказаць, што не варта перажываць і адмаўляцца ад любімых заняткаў з-за ізаляцыі пры каранавіруснай інфекцыі.

Яго дзяўчына падчас прабежкі прыносіла яму ваду і M&Ms. Эліша збіўся з ліку, колькі паваротаў яму давялося зрабіць, але крокамер працягваў лічыць кіламетры і паказваў, колькі яшчэ бегчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0