Колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам ва Ухані, эпіцэнтры пандэміі ў Кітаі, была зменена падчас візіту старшыні Кітая Сі на мінулым тыдні, паведаміў мясцовы лекар Kyodo News.
Ён распавёў, што многіх пацыентаў з сімптомамі хваробы раптоўна адпусцілі з каранціну раней за тэрмін, а правядзенне даследаванняў часткова прыпынена.
Паводле Нацыянальнай камісіі аховы здароўя, 19 сакавіка ва Ухані ўпершыню не было зарэгістравана новых выпадкаў інфікавання.
Аднак лекар, які працуе ў адной з медустаноў, сказаў, што ўрадавай справаздачы «нельга давяраць».
Паводле яго слоў, колькасць пацыентаў, якія знаходзяцца на лячэнні цяпер, наўмысна заніжаюць, каб прадэманстраваць поспехі ўрада Сі ў барацьбе з пандэміяй.





