З тэлезваротам да нацыі выступіў кароль Іспаніі Феліпе VI. Фота каралеўскага двара.
Эпідэмія ў Іспаніі далёкая ад свайго піку, колькасць смяротных выпадкаў працягвае нарастаць.
За апошнія суткі ў Іспаніі выявілі 3431 новага хворага. Колькасць смярцей за дзень склала 169.
Асабліва цяжкая сітуацыя склалася ў сталіцы каралеўства, Мадрыдзе, на які прыпадае большая частка смярцей. У шпіталях Мадрыда знаходзяцца 3006 пацыентаў з Covid-19, паведамляе выданне «Эль Паіс». Учора ў Мадрыдзе памерла 88 чалавек з каранавірусам.
Учора з тэлезваротам да нацыі выступіў кароль Іспаніі Феліпе VI. Ён заклікаў людзей да адзінства і салідарнасці і выказаў упэўненасць, што Іспанія пераможа ў гэтым змаганні.
Сёння ў Краіне Баскаў ад каранавіруса памерла медсястра. Гэта першы выпадак смерці медыцынскага работніка на тэрыторыі Іспаніі.
Усяго за перыяд пандэміі ў Іспаніі памерлі 767 чалавек.
Чытайце таксама: Карлікавая краіна выявілася самай заражанай каранавірусам





