У пятніцу, 20 сакавіка, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. На дарогах месцамі галалёдзіца. Уначы складзе ад мінус 4 да +2, удзень — +6-12, піша БелТА.

У суботу следам за франтальным раздзелам пачне паступаць паветраная маса з паўночных шырот. Уначы ад мінус 4 да +3, па поўначы — да мінус 6. Удзень 0..+7. З-за парывістага паўночнага ветру дзённая тэмпература будзе адчувацца як 1-6 градусаў марозу.

У нядзелю, 22 сакавіка, уладу над надвор'ем Беларусі паступова возьме халодны паўночна-атлантычны антыцыклон, што перамяшчаецца з тэрыторыі Швецыі на краіны Балтыі.

Ноччу будзе 2-8 градусаў марозу, у паўночных раёнах пры праясненнях — да мінус 10 градусаў.

Удзень будзе ад -2 да +4. У асноўным будзе без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе краіны чакаецца невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні парывісты, з-за чаго камфортнасць надвор'я будзе нізкай.

Надвор'е Беларусі застанецца пад уплывам халоднага антыцыклону і ў першай палове наступнага тыдня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0