Рэальная колькасць тых, хто захварэў на COVID-19 у Вялікабрытаніі можа складаць ад 5000 да 10 000 чалавек, заявіў галоўны навуковы дарадца брытанскага ўрада Патрык Валанс, піша The Independent. У той жа час колькасць пацверджаных выпадкаў цяпер складае 590.

«Цяпер мы знаходзімся на шляху развіцця, які выглядае так, як быццам ён прыкладна на чатыры тыдні адстае ад Італіі і некаторых іншых краін Еўропы», — сказаў ён.

Па словах Валанса, вельмі верагодна, што цяпер у Брытаніі інфікавана ад 5000 да 10 000 чалавек.

З моманту ўспышкі ў Брытаніі памерлі 10 пацыентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0