У Мінску праводзяцца санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, у тым ліку па выяўленні кантактаў «першага і другога ўзроўню» грамадзян, у якіх узятыя тэсты на каранавірус (COVID-19), паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Мерапрыемствы праводзяцца для арганізацыі за імі своечасовага медыцынскага назірання. У ходзе эпідрасследавання на індывідуальнае навучанне пераведзены адзін клас 20-й гімназіі сталіцы, што на вуліцы Адзінцова.

Ніякай новай хвалі каранавіруса ў Беларусі няма, падкрэслівае Мінздароўя. Ідуць санэпідмерапрыемствы па выяўленні кантактаў першага і другога ўзроўня. Не больш за таго. Факультэты працуюць у звычайным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0