«Вялікая размова з прэзідэнтам» — мерапрыемства з прадстаўнікамі грамадскасці, СМІ і экспертамі, якое планавалася на 12 сакавіка, перанесена на нявызначаны тэрмін. Але справа не толькі і не столькі ў каранавірусе. Пра гэта Tut.by распавяла прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Такі фармат сустрэчы з Лукашэнкам праводзіцца з 2017 года. Летась сустрэча доўжылася больш за сем гадзін, на ёй прысутнічала звыш 200 удзельнікаў, але пытанні паспелі задаць менш за трыццаць.

Сёлета сустрэчу планавалі правесці 12 сакавіка, але яе вырашылі перанесці.

— Калі ў сваім пытанні вы намякаеце на адмену названага мерапрыемства ў сувязі з распаўсюджваннем віруса, то адкажу так: справа не толькі і не столькі ў каранавірусе. Хаця пазіцыя прэзідэнта ў гэтым пытанні адназначная: шапказакідальніцтва і бестурботных адносін да сітуацыі быць не павінна, цяпер усім трэба быць вельмі акуратнымі, — распавяла Наталля Эйсмант.

Перанос «Вялікай размовы», па словах прэс-сакратаркі Лукашэнкі, звязаны з напластаваннем найважнейшых палітычных мерапрыемстваў у графіку.

— Гэта і зварот са штогадовым пасланнем да народа і Нацыянальнага схода, замежны візіт і серыя паездак па краіне, шэраг інтэрв'ю, якія ўжо сур'ёзна прапрацаваны і абяцаны вашым калегам. І калі гаварыць у цэлым, ёсць ўстойлівае адчуванне, што ў сувязі з пераносам змястоўная частка не толькі не пацярпіць — тэм для размовы, мы ўпэўненыя, стане толькі больш, — лічыць Наталля Эйсмант.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?