У Чашніцкім раёне на адной з ферм, па словах відавочцаў, заўважылі дзікую жывёлу. Хутчэй за ўсё, лісу, паведамляе Чырвоны прамень.
Адбыўся кантакт з цялятамі. У выніку некалькі з іх загінулі. Праведзеныя лабараторныя даследаванні пацвердзілі, што жывёлы былі заражаныя шаленствам. На ферме і прылеглай тэрыторыі праводзяцца каранцінныя мерапрыемствы. Маладняк спецыялісты ветэрынарнай станцыі ў тэрміновым парадку правакцынавалі. Сітуацыя кантралюецца.
0
0
0
0
0
0