У Беларускай дзяржаўнай філармоніі змяніўся генеральны дырэктар — ім стаў Аляксандр Нікіта.

Новага гендырэктара калектыву прадставіў сёння міністр культуры Юрый Бондар. Да гэтага Аляксандр Нікіта кіраваў Беларускім дзяржаўным акадэмічным заслужаным харэаграфічным ансамблем «Харошкі».

Аляксандр Нікіта нарадзіўся ў 1983 годзе. У 2002-м скончыў Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча па класе альта, а ў 2007-м — Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Кіраваў ансамблем «Харошкі» з 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0