На гэты момант усе ўстановы адукацыі Беларусі працуюць у штатным рэжыме. Рашэнне аб прыняцці нейкіх мер па закрыцці школ у сувязі з каранавірусам пакуль не плануецца, а калі ўзнікне такая неабходнасць, то рашэнне будзе прымаць Міністэрства аховы здароўя, паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства.
Ва ўстановах адукацыі выконваюцца ўсе неабходныя прафілактычныя меры і рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя. Таксама ўстановы адукацыі забяспечаны ўсімі неабходнымі санітарна-гігіенічнымі сродкамі. Просім выконваць неабходныя правілы асабістай гігіены, зазначае Мінадукацыі.
Пры найменшых прыкметах захворвання неабходна выклікаць доктара або звяртацца да медыцынскіх работнікаў.
0
0
0
0
0
0