Абвал нафтавых каціровак і ўцёкі інвестараў з расійскіх актываў ударылі па багацці найбагацейшых расіян. Па падліках Forbes, расійскія бізнэсмены, капітал якіх ацэньваецца мінімум у $1 млрд (цяпер такіх 97 чалавек), страцілі $8,8 мільярда.

Лідарамі падзення сталі саўладальнікі найбуйнейшай прыватнай нафтавай кампаніі Расіі «Лукойл» Вагіт Алекпераў (-$2,1 млрд) і Леанід Фядун (-$904 млн).

Кіраўнік «Нарнікеля» Уладзімір Патанін страціў $613 млн, бенефіцыяры «Наватэка» Леанід Міхельсон і Генадзь Цімчанка — $607 млн і $594 млн адпаведна, саўладальнік UC Rusal Алег Дзерыпаска — $528 млн, саўладальнікі «Альфа-Груп» Міхаіл Фрыдман і Герман Хан — $472 млн і $302 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0