На днях аператыўнікі Кастрычніцкага РУУС Мінска затрымалі 27-гадовага маладога чалавека па падазрэнні ў крадзяжы маёмасці, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

У канцы лютага ў мінскую міліцыю звярнулася жанчына. Яна паведаміла пра знікненне банкаўскай карты і мабільніка пасля сустрэчы з мужчынам, з якім пазнаёмілася ў інтэрнэце на сайце знаёмстваў.

У поле зроку аператыўнікаў трапіў 27-гадовы жыхар Пухавіцкага раёна, раней судзімы. Як высветлілася, пасля знаёмства праз інтэрнэт ён прапанаваў новай знаёмай сустрэцца. На здымнай кватэры непрыкметна забраў з яе кашалька банкаўскую карту з запісаным PIN-кодам, а раніцай пазычыў у дзяўчыны мабільнік. Яна звярнулася ў міліцыю пасля таго, як выявіла адсутнасць грошай на банкаўскім рахунку і не атрымала назад тэлефон.

Пазней сталічныя міліцыянеры высветлілі яшчэ дзвюх пацярпелых. Агульная сума нанесенай ім шкоды склала каля 1300 рублёў. Не выключана, што ахвяраў можа быць больш.

Следчымі дадзена прававая ацэнка, распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0