Як паведамляе прэс-служба МУС, раніцай 9 сакавіка ў аператыўна-дзяжурную частку ДАІ Брэста звярнуўся мужчына. Ён паведаміў, што на гравійцы непадалёк ад вёскі Ляскова ляжыць жанчына без прыкмет жыцця, а побач з ёй — ровар. Таксама ён сказаў, што на месца здарэння выклікаў хуткую дапамогу.

Як стала вядома пасля, ДТЗ адбылося 8 сакавіка каля 21:00. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Аўдзі 100» за 200 метраў да названай вёскі выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе наехаў на 60-гадовую мясцовую жыхарку. Ад атрыманых траўмаў вяскоўка памерла на месцы здарэння. А кіроўца проста з'ехаў.

Праз некалькі гадзін злачынцу знайшлі, ім аказаўся 42-гадовы раней не судзімы жыхар Кобрынскага раёна. У момант затрымання ён быў п'яны, а аўтамабіль з характэрнымі пашкоджаннямі знаходзіўся ў гаражы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0