lemonde.fr

lemonde.fr

Яшчэ двое чалавек памерлі ў Францыі ад каранавіруса за мінулыя суткі. Такім чынам агульная колькасць ахвяр захворвання ў краіне ўзрасла да 21 чалавека. Пра гэта паведамілі ў панядзелак у міністэрстве сацыяльных спраў і аховы здароўя рэспублікі.

Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра 89-гадовага жыхара Корсікі, што памёр у бальніцы Аяча, дзе ён знаходзіўся ў рэанімацыі. У горадзе, які стаў адным з ачагоў эпідэміі на тэрыторыі Францыі, на два тыдні зачыненыя ўсе навучальныя ўстановы і дзіцячыя сады. Мерапрыемствы з больш за 50 удзельнікамі забароненыя.

Другі памерлы — жыхар рэгіёну Авернь-Рона-Альпы. Інфармацыю пра яго міністэрства аховы здароўя не прыводзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0