Прэм'ера на СТБ — аглядальнік «Советской Белоруссіі» Андрэй Мукавозчык цяпер зачытвае ў вечаровым суботнім эфіры свае фельетоны. Праект называецца «Накіпела».

Мукавозчык — адыёзны аўтар ледзь не штодзённых калонак на сайце Sb.by, прысвечаных «ворагам». Ён пастаянна піша то пра «Нашу Ніву», то пра Tut.by, то пра апазіцыю ці грамадзянскую супольнасць. Натуральна, ніколі не крытыкуючы ўладу.

Грамадзяне складалі петыцыі з просьбай, каб у дзяржаўных СМІ не публікаваліся «інтэлектуальна непаўнавартасныя» тэксты Мукавозчыка. Аднак у выніку ён са сваім выкрывальным фарматам прыйшоў яшчэ і на тэлебачанне.

Чытайце. Журналіст «СБ» Мукавозчык — студэнтам: Я ўяўляю, колькі людзей мяне люта ненавідзяць

«Неспакойныя члены грамадства, якія ўвесь час клічуць выйсці хоць на які-небудзь мітынг, будуць [называцца] «севярынцы». Калі такі «севярынец» прапануе вам на вуліцы хорам памаліцца або праспяваць гімн, не адмаўляйцеся, там рэакцыя непрадказальная. Добра было б, здалёк распазнаўшы ў натоўпе «севярынца», трымацца ад яго далей. Тым больш любое несанкцыянаванае зборышча і само па сабе можна называць «севярынцам». «Заўтра абяцаюць «севярынец», пойдзеш?» — Правільны адказ «не», — вяшчае такі «мукавозчык».

«Не забудзем пра гендарную роўнасць: «радзіны» — той, дзякуй Богу, рэдкі сярод нашых жанчын гатунак экзальтаваных курсістак, якія ўсё сваё жыццё гатовыя пакласці, толькі каб жыцця не было і ў іншых», — працягвае ён.

У падобным стылі дзяржаўная прапаганда працуе нячаста, значна радзей, чым у 1990-я і 2000-я. У кадры засталіся бадай што толькі «Клуб рэдактараў» на «Беларусь-1», а таксама сын прапагандыста Азаронка на СТБ. 

Чытайце. Памятаеце прапагандыста Азаронка з 1990-х? Цяпер яго сын падрос і пляжыць апазіцыю ў эфіры СТБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?