Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал турніру катэгорыі «Прэм'ер» у катарскай Досе з прызавым фондам $2,9 млн.

Сёння ў чвэрцьфінале Арына Сабаленка (13-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перайграла ў цяжкім трохсэтавым паядынку кітаянку Чжэн Сайсай (37) — 3:6, 7:6 (7:2), 6:3. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 22 хвіліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0