Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у чацвер, 27 лютага, прыехаў у парыжскую бальніцу Піцье-Сальпетрыер, дзе напярэдадні пацыент памёр ад каранавіруса Covid-19. Як паведамілі ў Елісейскім палацы, мэта візіту — супакоіць французаў, якія асцерагаюцца распаўсюду эпідэміі, паведамляе rfi.fr.

Прэзідэнт хоча такім чынам паслаць суграмадзянам «абнадзейлівы сігнал» і «запэўніць французаў у поўнай мабілізацыі французскіх медыцынскіх службаў, якія з'яўляюцца аднымі з самых эфектыўных у свеце», — заявілі ў Елісейскім палацы.

Тым не менш, у бальніцы Макрон заявіў: «Мы стаім перад эпідэміяй», да якой «трэба падрыхтавацца найлепшым чынам».

Як паведамляе AFP, у бальніцу разам з Макронам прыехаў міністр аховы здароўя Аліўе Веран і генеральны дырэктар парыжскага дзяржаўнага кіравання аховы здароўя (AP-HP) Мартэн Хірш.

Напярэдадні, у сераду, у бальніцы памёр 60-гадовы выкладчык, які стаў першым французам, які памёр ад каранавіруса. Раней, у сярэдзіне лютага, у Францыі ад наступстваў хваробы памёр 80-гадовы турыст з Кітая.

Згодна з данымі на 27 лютага, у Францыі агульная колькасць захварэлых склала 18 чалавек. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0