Аляксандр Бараноўскі, загадчык нейрахірургічнага аддзялення 5-й гарадской клінічнай бальніцы і галоўны пазаштатны нейрахірург камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, даў інтэрв'ю «Мінск-навінам». На гэта звярнуў увагу citydog.by.

Аляксандр Бараноўскі распавёў пра часовыя цяжкасці, звязаныя з рэканструкцыяй лячэбнага корпуса, пра тое, якім павінен быць доктар.

— Аднойчы вы сказалі: «Энергія мозга ўнікальная». Ці можна надумаць пухліну?

— Пакуль нічога невядома аб прамой залежнасці ўзнікнення анкалагічнага працэсу ад таго, што чалавек накруціў сябе.

— Кажуць, анкалогія даецца чалавеку за нешта…

— Любая хвароба даецца за нешта… Як пакаранне за канкрэтны грэх.

— Немаўляты чым награшылі?

— Вінаваты бацькі, бабулі, дзядулі… Малыя расплачваюцца за іх грахі. Як жа іх загладзіць? Хадзіце ў царкву, маліцеся. Я перад кожнай аперацыяй малюся за свайго пацыента. Вера надае мне сілы. Лічу, што ісці гэтым шляхам трэба ўсім нам, інакш медыцына ператворыцца ў штодзённую: будзем рэзаць ці не? Бо пацыент для дактароў — гэта перш за ўсё чалавек, а не рукі, ногі і спіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0