Халат, які 9 лютага знік у Франака Вячоркі ў аквапарку «Лебядзіны», аказваецца, усё ж знайшлі. Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі ў прэс-службе ўстановы.

Разборкі ў аквапарку, фота з фэйсбука Франака Вячоркі

Разборкі ў аквапарку, фота з фэйсбука Франака Вячоркі

Чытайце. У Франака Вячоркі ў аквапарку знік халат. Адміністрацыя выклікала міліцыю

«Халат знайшлі пасля закрыцця аквапарка, калі супрацоўнікі аглядалі тэрыторыю СПА-цэнтра. Аднак таму мужчыну мы пра гэта не паведамілі, бо ён не пакінуў свае кантактныя даныя.

«У выпадках, калі наведвальнік губляе халат ці ручнік, ён піша распіску пра тое, што гарантуе аплату, калі згубленая рэч не знойдзецца. Але гэты наведнік адмовіўся пісаць такую распіску», — патлумачылі ў прэс-службе.

З гэтай жа прычыны аквапарк, маўляў, не можа выбачыцца перад Франакам Вячоркам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?