Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе беларусам па магчымасці ўстрымацца ад наведвання не толькі Кітая і Італіі, але і Паўднёвай Карэі і Ірана.

Міністэрства спорту і турызму таксама дало рэкамендацыі турыстам улічваць сітуацыю, якая склалася, і ўстрымацца ад наведвання гэтых краін да стабілізацыі эпідэміялагічнага становішча.

Міністэрства аховы здароўя ўзмацніла санітарна-каранцінны кантроль у пунктах пропуску на дзяржаўнай мяжы ў дачыненні да людзей, што прыбываюць з Кітая, Італіі, Рэспублікі Карэя, Ірана.

Падчас санітарна-каранціннага кантролю ў людзей, якія прыбылі з гэтых краін, возьмуць біялагічны матэрыял для лабараторнага даследавання. Па месцы жыхарства арганізуюць бесперапыннае 14-дзённае медыцынскае назіранне.

Грамадзяне, якія прыбылі з пералічаных краін і якія не прайшлі санітарна-каранцінны кантроль (якія прыехалі на аўто з Расіі), ужо дома павінны звярнуцца ў амбулаторна-паліклінічную арганізацыю па месцы жыхарства (па тэлефоне) і расказаць, адкуль яны прыехалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0