Забарона на эўтаназію на камерцыйнай аснове супярэчыць Асноўнаму закону Нямеччыны. Такое рашэнне Федэральны канстытуцыйны суд краіны вынес у сераду, 26 лютага. Суддзі ў Карлсруэ ўбачылі ў гэтым парушэнне правоў цяжкахворых людзей і дактароў, паведамляе Deutsche Welle.

Права на смерць па ўласным жаданні належыць да асабістых правоў чалавека, вырашылі суддзі. Яно ўключае свабоду здзейсніць самагубства ці звярнуцца па дапамогу трэцяга боку для добраахвотнага сыходу з жыцця, адзначыў старшыня вышэйшай судовай інстанцыі ФРГ Андрэас Фоскуле.

Пры гэтым судовы вердыкт не азначае, што заканадаўцам забаронена рэгуляваць дзейнасць арганізацый, якія садзейнічаюць эўтаназіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0