У Калінкавіцкім раёне ў вёсцы Вязавіца знойдзена цела 39-гадовага мужчыны, ён быў забіты, паведамляе Следчы камітэт.
У забойстве падазраецца 27-гадовая дачка сужыцелькі забітага, якая прыехала ў вёску ў госці да маці.
П'яная жанчына пасварылася з сужыцелем маці. Падчас канфлікту яна ўдарыла мужчыну нажом, у выніку чаго ён памёр.
На месцы здарэння працуюць следчыя.