У ЗША прадзюсара Харві Вайнштэйна прызналі вінаватым па двух пунктах абвінавачвання ў судзе па справе аб сэксуальным гвалце, паведамляе BBC.

Ён быў прызнаны вінаватым у згвалтаванні і сэксуальным гвалце. Суд прысяжных з сямі мужчын і пяці жанчын вынес свой вердыкт у панядзелак, 24 лютага.

Аднак 67-гадовы Вайнштэйн быў апраўданы па самым сур'ёзным абвінавачванні супраць яго — сэксуальным замаху і згвалтаванні першай ступені.

У Лос-Анджэлесе яму ўсё яшчэ выстаўленыя абвінавачванні ў згвалтаванні і сэксуальным гвалце над дзвюма жанчынамі ў 2013 годзе.

Вайнштэйн не прызнаў сябе вінаватым у сэксуальным гвалце над былой асістэнткай Мімі Хэйлі і згвалтаванні актрысы Джэсікі Ман, якая тады толькі пачынала сваю кар'еру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0