Зборная Беларусі па футболе перамагла каманду Узбекістана ў таварыскім матчы — 1:0. Гол на рахунку Паўла Няхайчыка.
Гульня прайшла ў Эміратах у горадзе Хамрыя.
26 лютага Беларусь згуляе ў Сафіі з Балгарыяй.
Праз месяц, 24 сакавіка, наша зборная ў Тбілісі згуляе супраць Грузіі ў паўфінальным матчы дывізіёна D Лігі нацый.