Улады ЗША з панядзелка, 24 лютага, увядуць у дзеянне новыя правілы выдачы грын-карт замежнікам, якія робяць больш жорсткімі працэдуру для тых, хто разлічвае на атрыманне дзяржаўнай дапамогі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дома.

У амерыканскай адміністрацыі заявілі, што задаволены рашэннем Вярхоўнага суда, які «зняў апошнія судовыя забароны» на ўвядзенне нормы, якая вызначае, хто менавіта мае патрэбу ў дапамозе з боку дзяржавы (public charge regulation). Як адзначае The Hill, крытыкі гэтага правіла называюць яго «тэстам на багацце» для імігрантаў.

У паведамленні Белага дома гаворыцца, што мера дазволіць абараніць амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў, падтрымае праграмы сацыяльнага забеспячэння для тых амерыканцаў, якія сапраўды маюць патрэбу ў іх, і скароціць дэфіцыт федэральнага бюджэту. Акрамя таго, новаўвядзенне «адновіць асноватворны прававы прынцып, паводле якога новыя члены [амерыканскага] грамадства павінны быць фінансава самастойныя і не залежаць ад шчодрасці падаткаплацельшчыкаў ЗША».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0