Падчас суботняй гульні чэмпіяната НХЛ, што прайшла ў Таронта, «Караліна Харыкейнс» страціла з-за траўмаў двух галкіпераў — Джэймса Раймера і Петра Мразека. За 8 хвілін 41 секунду да канца другога перыяду на лёдзе з'явіўся брамнік-аматар Дэвід Эйрс.

Эйрс — 42-гадовы кіроўца лёдазалівачнай машыны, які працуе на матчах «Таронта Марліс» у АХЛ. Раней ён ніколі не гуляў у НХЛ.

У другім перыядзе брамнік прапусціў два з трох кідкоў, але ў трэцім ён адбіў усе сем, і ў выніку «Караліна» дамаглася перамогі.

Эйрсу апладзіравалі нават заўзятары «Таронта». Эйрс не гуляў нават за аматарскія каманды з 2015 года.

«Гэта было фантастычна. Вядома, гэта момант усяго майго жыцця. Я шмат разоў выходзіў на гэты лёд, але ў адсутнасць заўзятараў. Дадайце фанатаў — і гульня становіцца, вядома, зусім іншай, але такое бывае раз у жыцці», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0