Інкубацыйны перыяд пасля інфікавання каранавірусам COVID-19 можа дасягаць 27 дзён, а не 14, як паведамлялася раней, распавялі прадстаўнікі ўладаў кітайскай правінцыі Хубэй, піша Reuters.

У 70-гадовага мужчыны сімптомы каранавіруса праявіліся праз 27 дзён пасля заражэння. Ён падхапіў інфекцыю 24 студзеня пры цесным кантакце з сястрой, якая хварэла на каранавірус.

20 лютага ў яго паднялася тэмпература, а вынікі тэсту на каранавірус паказалі станоўчы вынік.

Больш працяглы інкубацыйны перыяд можа ўскладніць намаганні па стрымліванні эпідэміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0