Цана газу для Украіны летам можа зменшыцца да $80 за 1 тысячу кубаметраў. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя краіны Аляксей Оржаль, перадае «Укрінформ».

Для параўнання, у пачатку 2020 года Беларусь плаціць «Газпрому» 127 даляраў за тысячу кубаметраў па кантракце.

Украінскі міністр заўважыў, што такое патанненне газу будзе мець не толькі пазітыўныя, але і негатыўныя наступствы: ва Украіне скароцяцца аб'ёмы ўласнай здабычы газу, бо яна стане менш рэнтабельнай.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0