Пракуратура Балгарыі назвала імёны расейцаў, абвінавачаных у замаху на балгарскага бізнэсмена Емяльяна Гебрава і яго сына Хрыста. Гаворка ідзе пра трох грамадзян Расіі — Сяргея Паўлава, Сяргея Фядотава і Георгія Гаршкова. Усім тром пракуратура ўжо выставіла завочныя абвінавачванні.

Усе яны жывуць у Маскве.

У ведамстве патлумачылі, што ўсе трое абвінавачаных выкарыстоўвалі для выезду за межы Расіі розныя дакументы на іншыя імёны.

У лістападзе 2019 года Bellingcat і The Insider сумесна з нямецкай Der Spiegel паведамілі, што ў замаху на Гебрава ўдзельнічалі восем супрацоўнікаў расійскай ваеннай разведкі, сярод якіх згадваліся і Сяргей Фядотаў, і Сяргей Паўлаў, і Георгій Гаршкоў. Пры гэтым следчыя сцвярджалі, што «Сяргей Фядотаў» — гэта аператыўны псеўданім афіцэра ГРУ Дзяніса Сяргеева, які прыбыў у Брытанію разам з «Башыравым» і «Пятровым» у дзень атручвання Скрыпалёў. Сапраўдныя імёны Паўлава і Гаршкова па даных даследчыкаў — гэта Сяргей Люценка і Пётр Барысаў адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0