Айцішніцу Вольгу Малкіну аштрафавалі за абразу беларускай мовы на 10 базавых велічыняў. Гэта максімальна магчымае пакаранне па артыкуле 9.22 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб мовах».

Пра гэта Мінгарвыканкам паведаміў Ігару Случаку, які, уласна кажучы, і запатрабаваў прыцягнуць яе да адказнасці. 

«Я ведаю 4 [мовы], акрамя моў праграмавання. Натуральна брыдкую белмову і не разглядала для вывучэння. Наўмысна. Сваю бы*ламову самі вучыце», — напісала Вольга Малкіна ў сацсетках.

Дзяўчына была перакананая, што няма ніякіх доказаў яе правапарушэнню.

«Гэта цырк на дроце! У іх не прымуць заяву, доказаў няма. Скрыны — не доказы. Я ў фоташопе такі за чатыры хвіліны зраблю з любым тэкстам», — запэўнівала Вольга Малкіна «Нашу Ніву». Цяпер яна абавязаная сплаціць 270 рублёў.

Чытайце. «Цырк на дроце! Сваю бы*ламову самі вучыце». Мінская айцішніца выказалася пра беларускую мову

Інструкцыя, што рабіць, калі вы ўбачылі абразу беларускай мовы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0