Аляксандр Лукашэнка пасля размовы з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным даручыў прэм'ер-міністру краіны Сяргею Румасу «ўсё разлічыць» і дамовіцца з Расіяй аб пастаўках нафты. Пра гэта паведамляе БелТА.

«Аляксандр Лукашэнка даручыў прэм'ер-міністру, каб усё было разлічана і, нарэшце, дасягнута пагадненне па далейшай працы ў гэтай сферы», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней стала вядома, што Пуцін падчас тэлефоннай размовы з Лукашэнкам прапанаваў выплаціць Мінску кампенсацыю да $ 300 млн за страты, якія Мінск панёс з-за падатковага манеўру.

Лукашэнка назваў гэтую прапанову «шляхам да развязання» зацягнутай спрэчкі пра цану нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь з Расіі.

Лукашэнка: Пуцін прапанаваў па нафце захаваць фінансавы ўзровень мінулага года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0