фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

Белстат назваў першыя даныя, атрыманыя падчас перапісу насельніцтва — 2019. Пакуль вядомыя толькі лічбы, датычныя колькасці насельніцтва.

Адказы на моўныя і нацыянальныя пытанні апублікуюць толькі ў верасні 2020 года, бо яны ўсё яшчэ апрацоўваюцца.

Аднак старшыня Белстата Іна Мядзведзева ўжо анансавала, якім будзе вынік.

«Мы чакаем, што з улікам праведзенай інфармацыйнай працы, што даныя па выкарыстанні беларускай мовы будуць значна вышэйшыя за мінулы перапіс», — заявіла яна.

Назваць беларускую мову роднай заклікалі прадстаўнікі інтэлігенцыі. Такі адказ падчас перапісу дала і Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Падчас перапісу-1999 беларускую мову назвалі роднай 73% апытаных. У 2009 годзе такіх налічылася 53%.

Паміж перапісамі даследаванні з падобнымі пытаннямі праводзяць дзяржаўныя сацыялагічныя службы.

У 2016 годзе яны дэкларавалі парытэт: маўляў, па 45% назвалі роднай мовай і беларускую, і рускую.

А ўжо ў наступным годзе нібыта адбыўся разварот. 48% чалавек палічылі беларускую мову роднай, а рускую — толькі 43%. 

Чытайце:

Перапіс: насельніцтва Мінска нарэшце пераваліла за 2 мільёны чалавек

Нас засталося 9,41 мільёна чалавек. Па выніках перапісу насельніцтва скарацілася на 41 тысячу

Людзі адмаўляліся праходзіць перапіс, бо з імі не размаўлялі па-беларуску

Падчас перапісу выявіліся «доўгажыхары», якія сказалі, што ім 121 год. Белстат ім не паверыў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?