Жыхары заходніх абласцей Украіны пачалі блакаваць дарогі і будаваць барыкады супраць прыезду людзей, якіх эвакуіруюць з Кітая і хочуць змясціць на каранцін.

У Вінніках Львоўскай вобласці перакрылі пад'езд да шпіталя ветэранаў войнаў і рэпрэсаваных з-за чутак, што да іх прывязуць эвакуяваных з Кітая ўкраінцаў, паведамляе Zaxid.net. А ў Мікулінцах Церабаўлянскага раёна Цярнопальскай вобласці каля 300 чалавек арганізавалі пратэст супраць магчымага ўвозу 98 эвакуяваных з Кітая людзей.

У Львоўскай вобласці паніка пачалася ў сераду, 19 лютага, калі са шпіталя пачалі эвакуіраваць пацыентаў.

На базе шпіталя ўсяго толькі прайшлі вучэнні медыкаў пра гатоўнасць бальніц да шпіталізацыі хворых на кітайскі каранавірус.

А ў Церабаўлянскім раёне Цярнопальскай вобласці жыхары ноччу паставілі блокпосты і дзяжураць у іх, каб не дапусціць прыезду эвакуяваных з Кітая ўкраінцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0