У Расіі адмянілі прысуд святару Мікалаю Кірэеву, якога асудзілі ў Беларусі на 5,5 года за спробу арганізаваць вываз дзяўчат за мяжу для заняцця прастытуцыяй, паведамляе сайт Выбаргскай епархіі РПЦ.

Кірэеў быў апраўданы Ленінградскім абласным судом і вызвалены з-пад варты 30 студзеня.

Нагадаем, святара асудзілі ў лістападзе 2017 года ў Беларусі. Расіяніна вінавацілі ў замаху на арганізацыю і выкарыстанне заняцця прастытуцыяй іншымі асобамі, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асоб для прастытуцыі.

Бацюшку злавілі, калі ён спрабаваў сесці ў аўтобус разам з 20-гадовай і 30-гадовай жанчынамі. Паведамлялася, што святар з красавіка па жнівень 2017 года перапісваўся ў інтэрнэце з гэтымі жанчынамі. Атрымаўшы іх згоду на заняцце прастытуцыяй за грошы ў Санкт-Пецярбургу, 3 жнiўня абвінавачваны прыехаў у Віцебск, каб даставіць іх у Расію.

Беларускі суд прыгаварыў Кірэева ​​да 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. У жніўні 2019 года Кірэеў адправіўся адбываць пакаранне ў Расію.

Чытайце таксама:

Расійскі святар паехаў у тур па манастырах, а знайшоўся ў Віцебску ў прытоне з прастытуткамі

Віцебскі суд разгледзеў апеляцыю расійскага святара, які абвінавачваецца ў сутэнёрстве

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0