Няшчасны выпадак адбыўся 19 лютага каля вёскі Галоўчыцы. Раніцай 65-гадовы жыхар раёна і яго 36-гадовы сын адправіліся парыбачыць. Бацька знаходзіўся на беразе, а сын на надзіманай лодцы адплыў на сярэдзіну вадаёма, паведамляе БелТА.

У нейкі момант лодка пачала здзімаць, і рыбак накіраваўся да берага. Аднак дабрацца да яго не паспеў і пачаў тануць. Бацька паспрабаваў дапамагчы сыну. Але з вады ён дастаў яго ўжо без прыкмет жыцця.

Драгічынскі райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0