Ён будзе займацца выкананнем рэгулярных задач, якія трэба рабіць па адным шаблоне і ў вялікай колькасці. Перш за ўсё лічбавы работнік узяў на сябе задачу фарміравання «плацежак». «На падрыхтоўку аднаго плацежнага патрабавання чалавекам сыходзіць каля 4 хвілін. За дзень нашы супрацоўнікі выстаўлялі ў сярэднім іх па 25 штук і трацілі па дзве гадзіны. Зараз жа робат за 20 хвілін апрацоўвае ўсю плынь дакументаў, якую трэба выставіць за месяц», — тлумачыць начальнік упраўлення працэсаў і праектаў Банка Дабрабыт Яўген Цвірко.

Цяпер у банку ідзе праца над укараненнем робата ў сэрвіс анлайн-крэдытавання для фізічных асоб. У будучыні Яўген зоймецца таксама выстаўленнем рахункаў-фактур для размяшчэння на партале падатковай інспекцыі. Электронны супрацоўнік будзе спраўляцца з гэтымі задачамі нашмат хутчэй, а людзі змогуць заняцца больш цікавай працай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0