Сёння расійскі тэлеграм-канал Нязыгар у чарговы раз напісаў «інсайд» пра Беларусь. Ананімная крыніца паведаміла:
«Расійскі бізнэс звёў да мінімуму кантакты з сям'ёй Лукашэнкі. Расійскім губернатарам рэкамендавана на працягу найбліжэйшых месяцаў не наведваць Мінск. І нават Кадыраў не выходзіць на сувязь з Віктарам Лукашэнкам».
Праўда, ужо праз гадзіну пасля публікацыі стала вядома, што Лукашэнка сустракаецца з Сечыным, кіраўніком «Раснафты».
«Нязыгар» адрэагаваў на нестыкоўку наступным чынам: «Перамовы Лукашэнкі з Сечыным — гэта крайняя спроба абнуліць сітуацыю».
Гэта ўжо не першы раз, калі інфармацыя ў папулярным расійскім тэлеграм-канале аказваецца непраўдзівай.
Чытайце таксама: «Па Мінску паўзуць чуткі пра новую рэзідэнцыю Лукашэнкі…» — яшчэ адзін прымітыўны фэйк ад «Нязыгара»
0
0
0
0
0
0