Беларусы, якіх эвакуявалі з Кітая ў Цюменскую вобласць Расіі ў сувязі з успышкай каранавіруса, здаровыя і збіраюцца вярнуцца дамоў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Ваенныя самалёты 5 лютага даставілі 144 чалавекі, сярод якіх украінцы, расіяне і грамадзяне іншых краін ЕАЭС, у Цюменскую вобласць з кітайскай правінцыі Хубэй, якая стала эпіцэнтрам успышкі каранавіруса. Каранцінны перыяд для іх скончыцца 19 лютага. Як заявіла кіраўнік Дэпартамента аховы здароўя Цюменскай вобласці Іна Кулікова, па выніках аналізаў усе эвакуяваныя прызнаныя здаровымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0