У Аўстраліі на пляж Бондзі ў Сіднеі абрынуліся гіганцкія хвалі. Вада змыла двух людзей у акіян. У выніку трагедыі пацярпела жанчына, а мужчына загінуў, піша Daily Mail.
Расійскія СМІ паведамляюць, што гаворка ідзе пра музыканта Андрэя Іванова і яго жонку Юлію. Іваноў быў аўтарам саўндтрэка да серыяла «Брыгада», стваральнікам музычнага праекта Triplex.
Іваноў разам з жонкай адпачываў на пляжы Бондзі ў Сіднеі, калі іх знесла акіянам.
Верагодна, вялізная хваля змыла людзей у акіян, а затым кінула іх аб скалу.
У выратавальнай аперацыі быў задзейнічаны верталёт.
47-гадовага мужчыну выцягнулі з вады без прытомнасці. Нягледзячы на рэанімацыйныя мерапрыемствы, яго не ўдалося ажывіць. 45-гадовая жанчына атрымала ранкі і зламала два пальцы, яе даставілі ў бальніцу.