Аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені 2020 года ў бягучых цэнах склаў Br8,5 млрд, або ў супастаўных цэнах 94,2% да ўзроўню студзеня 2019 года. Пра гэта БелТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці скарацілася на 3,6%, у апрацоўчай — на 5%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў яна павялічылася на 1,1%.

Па эканамічнай дзейнасці «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» паказчык знізіўся на 10,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0