Кузя на фота злева

Кузя на фота злева

Каты Мурыс і Кузя пераехалі з Рыжскай гарадской думы ў бюро дэпутата Еўрапарламента Ніла Ушакова, паведамляе Interfax.ru.

Былы мэр Рыгі Ніл Ушакоў узяў двух катоў з прытулку ў 2009 годзе, каб больш жыхароў паследавалі яго прыкладу.

У знак павагі да латышскага і рускамоўнага насельніцтва аднаго ката назвалі Мурысам, а другога — Кузя. Першапачаткова жывёлы пасяліліся ў кабінеце мэра. У 2019 годзе пасаду кіраўніка горада заняў Алег Бураў, у якога алергія на поўсць, таму вусатыя пераехалі ў памяшканне фракцыі «Згода».

Цяпер катам прыйдзецца ізноў перасяляцца з-за роспуску Рыжскай думы. Справа ў тым, што фракцыі «Згоды» ў Ратушы больш не будзе і пра жывёл няма каму будзе паклапаціцца. Не выключана, што пасля выбараў новай думы разам з фракцыяй «Згоды» ў Ратушу могуць вярнуцца і абодва каты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0