Журналіста Уладзіміра Чудзянцова, супраць якога заведзеныя крымінальныя справы аб наркотыках і сэксуальных дзеяннях з непаўналетнімі, этапавалі ў Мінск. Пра гэта «Радыё Свабода» сказаў адвакат Аляксандр Галіеў.

«Пра прычыны паведаміць нічога не магу. Больш падрабязную інфармацыю буду ведаць на працягу некалькіх дзён», — сказаў Галіеў.

Нагадаем, што Уладзімір Чудзянцоў быў затрыманы 21 лістапада на беларускай мяжы па дарозе ў Варшаву. Падчас мытнага кантролю ў рэчах журналіста знайшлі пакецік з наркатычным рэчывам. Была заведзена крымінальная справа. 10 студзеня 2020 года Следчы камітэт паведаміў, што супраць Чудзянцова пачалі крымінальную справу за «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама непаўналетняга» паводле ч. 2 арт. 167 Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0